
Працоўная дынастыя сям’і Мецюн, якая жыве ў Больцішках
Тры пакаленні сяльчан-родзічаў… Трыста дзевятнаццаць год — агульны прафесійны стаж у галіне сельскай гаспадаркі ў сям’і Мецюн, якая жыве ў Больцішках і шчыра працуе ў мясцовай гаспадарцы. Напярэдадні першамайскага свята, калі ўшаноўваюць людзей працы і працоўныя дынастыі, журналісты “ВГ” пабывалі на больцішскай зямлі. Родная зямля акрыляе, надае сілы і энергіі. Той, хто не скача з месца на месца ў пошуку лепшай долі, а моцна трымаецца карэнямі за малую радзіму, — шчаслівы чалавек, бо яна мацуе, яднае і духоўна ўзбагачае. Так лічыць вялікая і дружная сям’я Мецюн, якую аб’ядноўваюць не толькі непарыўная роднасная повязь, але і працоўная — сельскагаспадарчая. Вытокі дынастыі Першымі, хто далучыўся да сельскагаспадарчай справы ў КСУП “Больцішкі”, Мецюны лічаць свайго бацьку і дзеда Антона Станіслававіча і яго жонку Ядвігу Мацвееўну. Глава сям’і быў першым электрыкам у гаспадарцы. Калі ў…