
Славім хлебаробаў, зямлю, збажыну. Першымі ў Прынёманні “Дажынкі-2023” адзначылі варанаўчане
У райцэнтры за плённую працу на жніўных палях адудзячылі лепшым працаўнікам вёскі. У нашых продкаў ёсць даўняя традыцыя: калі шчыра папрацавалі, годны ўраджай сабралі — абавязкова трэба ладзіць дажынкі. Сапраўды, нашы дбайныя хлебаробы на ніўцы шчыравалі ад ранішняй зорачкі да позняга вечара, не для сябе стараліся хлеб сабраць, а для землякоў. Сёлетні каравай атрымалі неблагі, самы час адпачыць пад гучную беларускую песню. Героі жатвы воранаўскай зямлі крочылі на галоўную пляцоўку раённага фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” з усмешкамі на тварах і пачуццём выпаўненага доўгу. Уперадзе — калектывы-лідары жатвы гэтага года. Гэта хлебаробы сельгаспрадпрыемства “Больцішкі”, якія намалацілі 7 414 тон пры ўраджайнасці 66,8 ц/га, “Гіркі” (12 317 т, 50,5 ц/га) і “ГМК-Агра” (12 171 т, 45,6 ц/га). Разам з варанаўчанамі сапраўдных гаспадароў свята віталі госці — дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр…