Святочнай калонай з прыўзнятым настроем рушылі дэлегацыі хлебаробаў з гаспадарак раёна да галоўнай сцэны, што размясцілася на гарадскім стадыёне. Сімвалічна, што ў руках лепшых прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў — духмяныя караваі са збожжа сёлетняга ўраджаю і прыгожыя дажыначныя снапы. Гучнымі апладысментамі сустракалі землякоў, якія вырасцілі і сабралі да апошняга зярнятка багаты ўраджай, воранаўцы і іх госці.
Як і належыць, галоўны каравай ад усіх працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна ўручылі гаспадару свята — старшыні райвыканкама Дзмітрыю Захарчуку. Узгадалі і добрую традыцыю продкаў асвячаць караваі. Каб хлеб набыў вялікую сілу і прынёс сапраўднае шчасце і дабрабыт людзям, склалі малітву германішскі каталіцкі і воранаўскі праваслаўны святары — Дзяніс Крываносаў і іерэй Ігар Валошын.
— Сабраны сёлета ўраджай — а гэта больш за 109 тысяч тон зерня — самае вялікае дасягненне хлебаробаў раёна за апошнія дзесяць гадоў. Гэта вынік належнай арганізацыі працы, прымянення сучасных агратэхналогій, добрасумленнай працы калектываў сельгаспрадпрыемстваў, — адкрываючы свята, звярнуўся да галоўных герояў “Жатвы-2022” Дзмітрый Іванавіч. — Літаральна з першых дзён пачатку ўборачнай кампаніі наш залаты спіс хлебаробаў стаў папаўняцца імёнамі тых, хто намалаціў, перавёз з поля на ток адну, дзве, тры і нават чатыры тысячы тон зерня. Мы ганарымся, што хлебаробы Воранаўшчыны ўнеслі годны ўклад у рэспубліканскі каравай, у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Несумненна, раённы фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022” — самы час скласці падзяку аграрыям за важкі каравай і ўручыць заслужаныя ўзнагароды. На сцэну падымаліся пераможцы раённага спабоніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Гэта кіраўнікі прадпрыемстваў Тадэвуш Мушынскі з “Гірак”, Анджэй Вількевіч з “Больцішак” і Аляксей Мялько з “ГМК-Агра”;
галоўныя аграномы Дзмітрый Хшаноўскі з “Гірак”; Віталій Ненартовіч з “Больцішак” і Уладзімір Стэцэвіч з “ГМК-Агра”;
старшыя камбайнеры Дзяніз Бандалевіч з “ГМК-Агра”, Алег Лабовіч і Пётр Барташэвіч з “Доцішак”; камбайнеры Катажына Наймовіч з “ГМК-Агра”, Анатолій Савель і Міраслаў Андруконіс з “Доцішак”;
старшыя камбайнеры маладзёжных экіпажаў Аляксандр Дзянькоўскі з “Гірак”, Руслан Мазоль з “Эліт-Агра Больцінікі” і Аляксандр Мельнік з э/б “Пагародна”; камбайнеры маладзёжных экіпажаў Тамаш Мазоль з “Эліт-Агра Больцінікі” і Міхаіл Брылёў з э/б “Пагародна”;
вадзіцелі Валерый Дудзевіч з “Больцішак”, Іосіф Зубовіч і Станіслаў Салабуда з “Місявіч”, Віктар Лукашэвіч з “Гірак” і Андрэй Катовіч з “Больцішак”;
прадстаўнікі брыгад зернесушыльных установак Валерый Вайткун з “Доцішак”, Алег Васкабой з “ГМК-Агра” і Генрык Бобніс з “Больцішак”.
Словы віншавання былі адрасаваны і пераможцам рэспубліканскага праекта БРСМ “Маладзёж за ўраджай”: Яраславу Сабалеўскаму, Вадзіму Булгаку з “Доцішак”, Яраславу Валіцкаму і Максіму Каткоўскаму з “Гірак”, Андрэю Блашко з “Місявіч”, Аляксандру Паўловічу і Віктару Тубелевічу з “Больцішак”, Паўлу Дзюку, Міхаілу Картановічу, Тамашу Мазалю, Артуру Тубелевічу, Паўлу Шчыгле, Руслану Мазалю, Артуру Барко з “Эліт-Агра Больцінікі”, Аляксандру Мельніку, Міхаілу Брылёву з э/б “Пагародна”, падзяка за ўдзел у праекце аб’яўлена Інэсе Буневіч.
Райкамам БРСМ адзначаны маладзёжны экіпаж, які дасягнуў найбольшага намалота, — Артур Тубелевіч з “Эліт-Агра Больцінікі” і малады вадзіцель, які перавёз найбольшую колькасць зерня, — Уладзіслаў Юша з “ГМК-Агра”.
У цэнтры ўвагі таксама былі ўдзельніцы рэспубліканскай акцыі БСЖ “Хлеб на далонях жанчыны”: Ядзвіга Пальш з “Больцішак”, Валянціна Скіба з э/б “Пагародна”, Валянціна Місейка з “ГМК-Агра”, Лілія Крукоўская з “Місявіч”, Галіна Валіцкая з “Доцішак”, Тэрэза Вільчэўская з “Гірак” і Галіна Вільчэўская з э/б “Кастрычнік”.
Граматай абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны Максім Каткоўскі з “Гірак”, Падзячным пісьмом — Аляксандр Дайлідка з э/б “Пагародна”, Падзяка абкама аб’яўлена Антону Квеценю з “Эліт-Агра Больцінікі”, Ганаровую грамату райкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі Генрыху Сурканту з “Больцішак”, Андрэю Грынюку з э/б “Кастрычнік”, Тадэвушу Андруконісу з “Доцішак”, Уладзіміру Ордзе з “Місявіч” і Валяр’яну Гудзіновічу з “ГМК-Агра”.