Сям’я Анастасіі і Валерыя Дудзевічаў з Больцішкаў змагаецца за першынства на «Уладары сяла» на Дне беларускага пісьменства ў Слоніме

Анастасія працуе мастацкім кіраўніком у Больцішскім цэнтры культуры і вольнага часу. Галава сям’і — вадзіцелем у мясцовым сельгаспрадрыемстве. Яны выхоўваюць дачушачак — пяцігадовую Ганначку і трохгадовую Карыну.

У візітнай картачцы больцішцы прэзентавалі свае найлепшыя здольнасці. У мамы атрымоўваюцца цудоўныя ўпрыгожванні з бісеру, а печыва — не адцягнуць за вушы. А які гаспадарлівы Валерый! Агародніна і садавіна — адна любата. Госці свята не ўтрымаліся — паспрабавалі і вінаград, і яблыкі, і грушы з саду Дудзевічаў. Канешне ж, бацькам дапамагаюць дзяўчынкі. Як могуць для свайго ўзросту.

Пазней канкурсантаў чакалі гаспадарчыя іспыты: дошчачку прыгожа вычасаць, каня распрэгчы і запрэгчы, беовяно распілаваць. І завяршыліся выпрабаванні вясёлай эстафетай.

Пазней канкурсантаў чакалі гаспадарчыя іспыты: дошчачку прыгожа вычасаць, каня распрэгчы і запрэгчы, беовяно распілаваць. І завяршыліся выпрабаванні вясёлай эстафетай.

P.S. Сям’я Дудзевічаў перамагла ў конкурсе «Лепшае сельскае падвор’е».