Сімвалы нацыі. Сёння ў Воранаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

2F1A4247.JPG
На плошчы ў райцэнтры сабраліся кіраўніцтва раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь — усе прыйшлі, каб выказаць сваю павагу да галоўных дзяржаўных сімвалаў краіны.

2F1A4210.JPG

Неад’емны атрыбут суверэнітэту дзяржавы — яе нацыянальная сімволіка, якая ўвасабляе самабытнасць і ўласны гістарычны шлях развіцця краіны. 30 гадоў таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі былі зацверджаны эталон герба і Палажэнне аб сцягу. Сучасныя герб і сцяг былі прыняты на першым у гісторыі суверэннай Беларусі рэферэндуме 14 мая 1995 года. Тады выш 75% грамадзян, якія прынялі ў ім удзел, падтрымалі прапанову Прэзідэнта аб увядзенні новага Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
2F1A4221.JPG
2F1A4225.JPG

2F1A4242.JPG

2F1A4260.JPG

У дзяржаўных сімвалах краіны змяшчаецца нацыянальная ідэя – імкненне народа да незалежнага, мірнага і стваральнага жыцця. І на гэтым гістарычным шляху беларусы ні разу не адступілі ад сваіх традыцый і прынцыпаў. З дзяржаўнымі сімваламі нарадзіліся і выраслі пакаленні людзей, звязаных гістарычнай памяццю, якая і сёння, у самыя вострыя перыяды, дапамагае нам працягваць выбраны народам шлях, пераадольваючы любыя выклікі і перашкоды.

Як зазначыў старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Шлык у звароце да прысутных, з павагі да дзяржаўных сімвалаў пачынаецца любоў да Айчыны:

— Патрыятызм праяўляецца не ў лозунгах і закліках, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго справах і ўчынках на карысць роднай краіны. Заставайцеся вернымі ёй заўсёды. Няхай у вашых сэрцах жыве пачуццё гонару за сваю Радзіму, за свой сцяг, герб і гімн, за свой народ. Няхай гэты дзень яшчэ больш з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці за лёс роднай Беларусі.

2F1A4270.JPG

У Воранаве, як і па ўсёй краіне, у гэты дзень юнакі і дзяўчаты прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам. Моладзь дала клятву быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мip i згоду на беларускай зямлі i, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна i самааддана, як i нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі, працягваць традыцыі нашых продкаў, ганарыцца сваёй гісторыяй. Клятва з прыкладзенай рукой да сэрца — гэта дэманстрацыя гатоўнасці служыць Айчыне.

2F1A4237.JPG
2F1A4240.JPG
2F1A4243.JPG

2F1A4282.JPG
2F1A4289.JPG
2F1A4291.JPG