Раённы конкурс “Уладар сяла -2017”

IMG_5849

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект у гэтым годзе ГА “БРСМ” арганізоўвае ў дзясяты раз. Яго ўдзельнікамі становяцца маладыя сем’і з рэгіёнаў, якія паспяхова праходзяць раённыя і абласныя этапы спаборніцтваў. Сёння вызначылася з удзельнікамі  Воранаўшчына.

Конкурс праходзіў у аг. Больцішкі. Дзве маладыя сям’і з мацнейшых сельгаскаператываў спрачаліся за званне “Уладар сяла-2017”. КСУП “Доцішкі” прадстаўлялі Іван, Вольга, Арсеній і Раман Супрановічы, а КСУП “Больцішкі” – Сяргей, Наталля і Віялета Ярмаловічы (самага маленькага Косціка пакінулі дома з бабуляй). Удзельнікам належала вытрымаць пяць выпрабаванняў. Калі на вуліцы вышэй за 30 градусаў, распільваць бярвенне, калоць дровы, грузіць мяшкі з зернем нашмат складаней. Ды яшчэ і рабіць усё гэта на хуткасць пад наглядам журы і гледачоў! Куды прыемней мужчынам было завіхацца каля вады, якая праліваючыся прыемна ахалоджвала, ды бегчы са сваімі  каханымі на руках, моцна прытуліўшы да сябе.

Хоць і пачаўся дзень для агранома Сяргея і механізатара Івана не ў полі і не за рулём трактара, але напружання было не менш, чым на звыклым рабочым месцы. Спаборніцкі азарт усё ж захапіў. Дзейнічалі сапраўднымі сямейнымі камандамі!

Прыемна было пазнаёміцца з маладымі сем’ямі, якія звязалі сваю прафесію і жыццё з вёскай, шчыра парадавацца за іх дабрабыт, сяброўскасць і згоду, якія яны захоўваюць у буднях, напоўненых нялёгкай руплівай працай.

За ўдзел і перамогу ў конкурсе сем’і атрымалі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама, профсаюза працаўнікоў АПК, КСУП “Доцішкі” і “Больцішкі”. Па колькасці балаў Супрановічы крыху абышлі сваіх супернікаў, атрымаўшы перамогу. Ім належыць прадоўжыць барацьбу ўжо на абласным этапе, да якога яшчэ ёсць час падрыхтавацца.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.  IMG_5850IMG_5856IMG_5857IMG_5858IMG_5864IMG_5865IMG_5867IMG_5870IMG_5871IMG_5874IMG_5878IMG_5881IMG_5882IMG_5892IMG_5894IMG_5900IMG_5911IMG_5913IMG_5917IMG_5921IMG_5928IMG_5933IMG_5937IMG_5941IMG_5944IMG_5947IMG_5952IMG_5959IMG_5963IMG_5968IMG_5970IMG_5974IMG_5976IMG_5977IMG_5978IMG_5979IMG_5980IMG_5981IMG_5989IMG_5996IMG_5998IMG_6008IMG_6011IMG_6013IMG_6017IMG_6023IMG_6028IMG_6048IMG_6053IMG_6056IMG_6060IMG_6061IMG_6066IMG_6075IMG_6079IMG_6080IMG_6081IMG_6082IMG_6085IMG_6087IMG_6102IMG_6103IMG_6112IMG_6115