На ўрачыстым прыёме ў Воранаўскім райвыканкаме ўшанавалі здольных і таленавітых працаўнікоў раёна, сярод якіх трактарыст-машыніст КСУП «Больцішкі» ТУНКЕЛЬ Віктар

2F1A4354.JPG
Традыцыйна ў Дзень Рэспублікі ўся ўвага накіравана на варанаўчан, чые імёны сёлета занесены на раённую Дошку гонару. Гэта сціплыя і адданыя сваёй малой радзіме працаўнікі сельскай гаспадаркі, сфер медыцыны, адукацыі і культуры, спажывецкага таварыства і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, газавай і энергетычнай, ахоўнікі краіны і шматдзетная сям’я Валошыных. Усе разам яны робяць значны ўнёсак у росквіт Айчыны, штодзённай руплівай працай ствараюць будучае для наступных пакаленняў беларусаў.

2F1A4295.JPG

Шчыра і цёпла вітаў землякоў старшыня райвыканкама Васіль Шлык:

— Дзень Незалежнасці — гэта адзін з галоўных свят краіны. Мы ведаем, які кошт нашы продкі заплацілі за Вялікую Перамогу, каб іх нашчадкі жылі ў незалежнай і квітнеючай Беларусі. І гэта магчыма таксама дзякуючы нашым адказным і працалюбівым людзям.

Сёння рады вітаць землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Воранаўшчыны. Вы — наша апора і гонар. Верым, што вы не спыніцеся на дасягнутым і надалей будзеце праслаўляць сваёй справай родную зямлю.

На раённую Дошку гонару занесена імя ТУНКЕЛЬ Віктара Браніслававіча — трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Больцішкі”.

2F1A4288.JPG

2F1A4290.JPG

2F1A4296.JPG

2F1A4301.JPG

2F1A4322.JPG

#деньнезависимости #вороново #беларусь