Нашы сімвалы — наш гонар. На цэнтральнай плошчы Воранава прайшло ўрачыстае ўшанаванне Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь

2F1A6315.JPG

Сцяг, герб і гімн з’яўляюцца візітнай карткай краіны на міжнароднай арэне і сімвалам адзінства грамадзян. Гэта фундаментальныя атрыбуты суверэнітэту, якія ўвасабляюць гісторыю, культуру і каштоўнасці дзяржавы. Для кожнага беларуса яны сталі сімвалам незалежнасці, пераемнасці традыцый і гістарычнай памяці народа. Яны адлюстроўваюць нацыянальную ідэю, слаўнае мінулае і падкрэсліваюць самаідэнтычнасць.

2F1A6324.JPG

2F1A6304.JPG

2F1A6321.JPG

Сёння ў Дзень Дзяржаўных сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь на галоўнай плошчы Воранава ўшанавалі сімвалы краіны. У адзіным парыве кіраўніцтва раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў выказалі павагу да галоўных сімвалаў краіны. Ва ўнісон забіліся сэрцы варанаўчан, калі ўдзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў “Патрыёт” і “Страла” Воранаўскай школы ўрачыста вынеслі дзяржаўную сімволіку. Пад гукі гімна на флагштоку падняўся сцяг. Права падняць яго атрымаў воранаўскі дзесяцікласнік, пераможца раённага этапу конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” Глеб Юранец.

2F1A6331.JPG

2F1A6333.JPG

2F1A6334.JPG

2F1A6336.JPG

2F1A6337.JPG

2F1A6346.JPG

2F1A6370.JPG

— Гэтае свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас з пачуццём гонару і адказнасці ўсвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі, — падкрэсліў старшыня Воранаўскага райвыканкама Аляксандр Часнойць. — Сімвалы дзяржавы — гэта святыні, якія гуртуюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за гераічную гісторыю, духоўныя і культурныя каштоўнасці, слаўную сучаснасць і шчаслівую будучыню беларускага народа.

Літаральна ўчора мы адзначылі Дзень Перамогі. Нашы сцяг, герб, гімн і Вялікая Перамога — непарыўна звязаныя паміж сабой сімвалы велічы і незалежнасці беларусаў. Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі нам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Гэтыя якасці і сёння дазваляюць нам не толькі выстаяць перад выклікамі сучаснасці, але і памножыць нашы дасягненні.

Нацыянальныя сімвалы — гэта не толькі сімвалы дзяржавы, але і ўсіх нас разам і кожнага паасобку. Таму святы абавязак кожнага, хто лічыць сябе грамадзянінам Беларусі, паважаць і шанаваць іх.

У рамках урачыстасці вучні Воранаўскай школы прамовілі клятву Дзяржаўным сімвалам роднай краіны. Сабе і суайчыннікам абяцалі быць патрыётамі, годнымі нашчадкамі сваіх дзядоў і прадзедаў і працаваць на карысць Айчыны.

2F1A6350.JPG

2F1A6351.JPG

2F1A6373.JPG