“Хлеб на далонях жанчыны” — пад такой прыгожай назвай Беларускі саюз жанчын штогод праводзіць акцыю. Дзякуючы ёй мы знаёмімся з нашымі зямлячкамі, лепшымі працаўніцамі раслінаводчай галіны раёна. Сярод іх аграномы, звеннявыя, паляводы, памочнікі камбайнераў. Усе яны ўнеслі значны ўклад у агульны каравай нашай краіны.
Са святочнай сцэны ўдзельніцам сёлетняй акцыі падзякавала за плённую і самаадданую працу старшыня Воранаўскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Ястрэмская. Васьмі жанчынам яна ўручыла падарункі. Наталля УРУБЛЕЎСКАЯ — рабочая сталовай КСУП э/б “Пагародна”, Кацярына ШЫМЯЛЕВІЧ — інжынер па ахове працы КСУП “Больцішкі”, Лілія КРУКОЎСКАЯ — упраўляючая аддзяленнем КСУП “Місявічы”, Людміла ЧЭРНІК — галоўны эканаміст СУП “ГМК-Агра”, Крысціна ШЫЛІНЬ — упраўляючая вытворчым участкам №5 КСУП “Доцішкі”, Алена КРОПІС — повар КСУП “Гіркі”, Наталля КАВАЛЬЧЫС — загадчык КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”, Люцыяна ГУСЦЬ — брыгадзір вытворчага ўчастка “Жырмуны” КСУП э/б “Кастрычнік” у дадатак атрымалі порцыю шчырых апладысментаў.
Вольга ВАРАБ’ЁВА.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.