Удзельнікаў свята з галоўнай сцэны прывітаў старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. Ён адрасаваў жыхарам і гасцям воранаўскага краю найлепшыя пажаданні міру, узаемапаразумення і дабрабыту. Падкрэсліў, што ў такі важны дзень вельмі правільна ўшаноўваць людзей і працоўныя калектывы, якія памнажаюць славу раёна, падаюць прыклад старання і майстэрства, адданых адносін да справы.
— Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў. Галоўным прыярытэтам развіцця беларускі народ выбраў мірную працу, і сёння мы ўпэўнена глядзім у будучыню, пакараем новыя вышыні і гістарычныя рубяжы. Мы ведаем, што гарантыяй сувярэннасці нашай дзяржавы з’яўляецца ўстойлівая эканоміка і сваімі намаганнямі ўносім значны ўклад у развіццё Беларусі. У аснове нашых дасягненняў ляжыць прафесіяналізм, адказнасць спецыялістаў аграрнага комплексу, працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, кіруючых кадраў, работнікаў адукацыі, медыцыны, культуры, — сказаў Дзмітрый Іванавіч.
Пад гучныя апладысменты за атрыманнем пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару паднімаліся на сцэну нашы землякі. Пасведчанне аб занясенні на районную Дошку гонару атрымала брыгадзір малочна-таварнага комплексу «Повалака» Казакоуская Лілія Францауна.
Віншуем з узнагародай!
Вольга ВАРАБ’ЁВА.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.