Мы – нашчадкі вялікай дзяржавы

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці –прадоўжыў мітынг ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у цэнтры Воранава. Ён сабраў кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, ветэранаў, дзяцей і моладзь. Пад гукі гімна ўзняўся над скверам дзяржаўны сцяг, падняты заслужаным работнікам культуры Рэспублікі Беларусь Вячаславам Мацкевічам і старшынёй маладзёжнага савета Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Эдуардам Бутрымам.

Са святочнай прамовай і віншаваннямі звярнуўся да землякоў старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум:

–У мірны час вырасла ўжо не адно пакаленне беларусаў. Мы пабудавалі суверэнную дзяржаву і нясем адказнасць за яе будучыню. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай. Гэта ў нашых сілах. Я з удзячнасцю звяртаюся да вас, працаўнікі Воранаўскага краю. Дзякуючы вам, наша Воранаўшчына ўпэўнена ідзе наперад разам з усім беларускім народам. Мы ганарымся і нашай моладдзю, якая паспяхова выступае на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, канкурыруе на прэстыжных навуковых конкурсах, спартыўных турнірах, – падкрэсліў ён.

З наказам і віншаваннямі эмацыйна, пранікнёна выступіла перад грамадскасцю Н.К. Пушнянкова, старшыня раённага Савета ветэранаў. Аб галоўных каштоўнасцях сучаснасці – міры, незалежнасці, пераемнасці пакаленняў, плённай працы суайчыннікаў – гаварыла

дырэктар Доцішскай сярэдняй школы В.В. Люленка. Ад моладзі трымала слова сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Воранаўскага філіяла аблспажыўсаюза Ірына Вільбік.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто цаной жыцця заваёўваў для нас мір і незалежнасць. У іх жа гонар  прагучаў трохкратны і такі нязвыкла гучны залп, леглі кветкі і вянкі на мемарыял ад удзячных нашчдкаў.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A79491C9A79541C9A79551C9A79711C9A79901C9A79911C9A79951C9A80011C9A80061C9A80071C9A80081C9A80231C9A80261C9A80271C9A80321C9A80351C9A80381C9A80391C9A80431C9A80441C9A80451C9A80571C9A80691C9A80751C9A80801C9A80921C9A80941C9A80991C9A81011C9A81021C9A81031C9A81041C9A81051C9A81131C9A81181C9A81201C9A81211C9A81221C9A81231C9A81241C9A81251C9A8129