Мацуюць працай незалежнасць

Жыць і сумленна працаваць на сваёй роднай зямлі, выхоўваць дзетак і ўнукаў, радавацца мірнаму небу — ці не гэта сапраўднае шчасце? Так лічыць і Дануся Антонаўна Вількель (на здымку).

За шчырую і руплівую працу аператар машыннага даення з КСУП «Больцішкі» атрымала другую дзяржаўную ўзнагароду. Напярэдадні свята Дня Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй ордэн Пашаны.

Аляксандр Лукашэнка: «Людзей, як вы, называюць соль зямлі. І я дакладна ведаю, што за кожным стаіць калектыў такіх жа прафесіяналаў-аднадумцаў. Гэта значыць, што мы будзем жыць і развівацца насуперак усім цяжкасцям і будзем шчаслівымі ў сваёй моцнай, квітнеючай Беларусі»

Таццяна ДУДКО.

Фото https://www.belta.by/