
Механізатары Генрых Суркант і Віктар Міндзюль з КСУП “Больцішкі” 10 жніўня намалацілі камбайнам “Палессе” першую тысячу тон зерня
З працоўнай перамогай іх сардэчна павіншавалі старшыні Гродзенскага абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК Іван Алізаровіч і Леанід Адамоніс, старшыня сельгаспрадпрыемства Анджэй Вількевіч. Перадавікам былі ўручаны дыпломы, грашовыя прэміі, а яшчэ і першы каравай з новага ўраджаю. Святочны настрой хлебаробам падаравалі і мясцовыя артысты. Вікенцій ЯКОВІЧ. Фота Алега БЕЛЬСКАГА.