Работнік нашай гаспадаркі Станіслаў Мецюн на раённай Дошцы гонару
Дбайных, кемлівых, таленавітых работнікаў аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, спажывецкага таварыства, меліяратыўнай сістэмы, службы надзвычайных сітуацый, сфер адукацыі, медыцыны, інфармацыі, сацыяльнага абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай і лясной галін раёна, а таксама шматдзетную сям’ю Кель вітаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук: — Склалася добрая традыцыя ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь заносіць на раённую Дошку гонару імёны лепшых перадавікоў па меркаванні жыхароў воранаўскай зямлі. Кожны з вас у межах сваёй кампетэнцыі прыклаў усе намаганні для таго, каб квітнела наша Беларусь. Дзякуй вам за адданую працу. Вы — прыклад для пераймання, на вас раўняецца маладое пакаленне. Таму вы павінны годна несці сваё пачэснае званне лепшых працаўнікоў Воранаўшчыны і не збочваць з абранага шляху. Да віншаванняў далучылася і госць свята — Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Надзея Хальцова, якая зазначыла, што трапіць…








