“Дажынкі-2020”
Сталіцай свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2020” сёлета стане Скідзель. Горад ужо рыхтуецца сустрэць гасцей. А супрацоўнікі сферы культуры працуюць над насычанай праграмай. Абавязкова будуць узнагароды для лепшых працаўнікоў, выставы дасягненняў, незвычайныя фотазоны, конкурсы снапоў і забавы кшталту гонак на газонакасілках. Асноўнай тэмай свята, якое штогод праслаўляе і ўсхваляе працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, гэтым разам стане багацце малой радзімы. – Розныя пляцоўкі і эпізоды аб’яднае тэма ўслаўлення малой радзімы праз сельскагаспадарчую дзейнасць чалавека, павагі да прафесіі аграрыяў, а таксама любоў і павага да роднага краю, яго прыгажосці, – адзначыла начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч. – Падаецца, што прыгожым сімвалам свята можа быць бусел з каласком у дзюбе – як сімвал нашай краіны, неўміручасці зямлі, руплівай працы беларусаў, багатага ўраджаю. Дарэчы, бусел “ахоўвае” і сам Скідзель – падчас святкавання 500-годдзя горада ў скверы адкрылі скульптурную…