За працу старанную дзякуй вам, жыхары воранаўскай зямлі!
Святочная раніца 3 ліпеня пачалася на Воранаўшчыне з ускладвання кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам у райцэнтры. Прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь схілілі галовы ў Хвіліне маўчання, быў дадзены трохразовы ружэйны залп у знак удзячнасці салдатам Перамогі за тое, што сёння мы жывём і працуем на вольнай мірнай зямлі. Гэты хвалюючы момант раздзялілі з варанаўчанамі госці — кіраўніцтва з брацкай Несцераўскай муніцыпальнай акругі і прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Шэраг мерапрыемстваў прадоўжыў урачысты прыём у райвыканкаме лепшых працаўнікоў воранаўскай зямлі. Тых, чые імёны сёлета былі занесены на раённую Дошку гонару. Шчырыя словы падзякі за плённую працу старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук адрасаваў прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, адукацыі, культуры, аховы здароўя, спажывецкага таварыства, праваахоўнай службы, з будаўнічай…