
Мы – нашчадкі вялікай дзяржавы
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці –прадоўжыў мітынг ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у цэнтры Воранава. Ён сабраў кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, ветэранаў, дзяцей і моладзь. Пад гукі гімна ўзняўся над скверам дзяржаўны сцяг, падняты заслужаным работнікам культуры Рэспублікі Беларусь Вячаславам Мацкевічам і старшынёй маладзёжнага савета Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Эдуардам Бутрымам. Са святочнай прамовай і віншаваннямі звярнуўся да землякоў старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум: –У мірны час вырасла ўжо не адно пакаленне беларусаў. Мы пабудавалі суверэнную дзяржаву і нясем адказнасць за яе будучыню. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай. Гэта ў нашых сілах. Я з удзячнасцю звяртаюся да вас, працаўнікі Воранаўскага краю. Дзякуючы вам, наша Воранаўшчына ўпэўнена ідзе наперад разам з усім беларускім…