Нацкія дзеруны, капыткі, вядзер, цапяліны, бабка… Смачнае свята гудзе ў Воранаве
Знатныя стравы на фэст прыгатавалі гаспадыні ўсіх сельгаспрадпрыемстваў Воранаўшчыны і нават байкеры. Канешне ж, пачэснае месца заняў падворак з “нацкім дзеруном”, які праславіў нашу Воранаўшчыну далёка за межамі рэгіёна. З асалодай духмянымі, з пылу з жару дзерунамі частаваліся госці свята і бралі майстар-клас па іх прыгатаванні ў захавальніц рэцэпту гэтай даўняй стравы. Што тут скажаш: бульбу спрытна таркавалі і ліха выпякалі. Здавалася, з таркаванай бульбы знаем нямала страў. Ды на свяце адкрылі для сябе новыя, якімі колісь сілкаваліся яшчэ нашы дзядулі і прадзядулі. Беларускім ударам па голаду жартоўна гіркаўскія гаспадыні назвалі капыткі. Рэцэпт хоць немудрагелісты, але страва — пальчыкі абліжаш. А як гавалі вядзер прадстаўнікі эксперыментальнай базы “Кастрычнік”, дзіву даваліся нават сталыя людзі! На вогненным пні ён няспешна “падрумяньваў” свае бакі. Адбою не было ад жадаючых паспрабаваць больцішскія каралеўскія цапяліны,…







