Святочнае шэсце адкрыла афіцыйную частку свята “Дажынкі-2025”. Да галоўнай сцэны пад музычныя акорды рушлі хлебаробы. Уперадзе — сёлетнія лідары. У тройцы перадавікоў — земляробы КСУП “Гіркі”, якія намалацілі больш за 15 тысяч тонн зерневых і зернебабовых культур. КСУП “Місявічы”, у чыіх засеках звыш 11 600 т. КСУП “Больцішкі”, здабыўшыя пад 7 тысяч тон.
