Дэлегацыю Воранаўскага раёна шчыра вітаюць на карэліцкай зямлі

изображение_viber_2026-09-26_08-21-49-347.jpg

Сёлета хлебаробы Воранаўшчыны на славу папрацавалі на хлебнай ніве. Нягледзячы на сур’ёзнае выпрабаванне надвор’ем, сабралі годны ўраджай. Намалацілі 92 162 тоны зерня пры ўраджайнасці 47,9 цэнтнера з гектара. Рапса атрымалі 19 700 т пры ўраджайнасці 41,6 ц/га. І, як прынята ў беларусаў, па працы атрымоўваюць пашану.

Толькі на дзень землякі адарваліся ад родных ніў і палеткаў, каб хораша адзначыць галоўнае свята земляробаў — “Дажынкі-2026”. Звонкай песняй гаспадары фестывалю працаўнікоў вёскі “ўкаранавалі” герояў хлебных ніў. Духмяны каравай, спечаны з сёлетняга ўраджаю, уручылі першаму намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Ясінскаму, які ў гарачыя летнія дні ўвесь час трымаў руку на пульсе жніва.

изображение_viber_2026-09-26_08-21-49-418.jpg
изображение_viber_2026-09-26_08-21-49-574.jpg
изображение_viber_2026-09-26_08-21-49-743.jpg
изображение_viber_2026-09-26_08-21-49-629.jpg