Нашы сімвалы — наш гонар. На цэнтральнай плошчы Воранава прайшло ўрачыстае ўшанаванне Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
Сцяг, герб і гімн з’яўляюцца візітнай карткай краіны на міжнароднай арэне і сімвалам адзінства грамадзян. Гэта фундаментальныя атрыбуты суверэнітэту, якія ўвасабляюць гісторыю, культуру і каштоўнасці дзяржавы. Для кожнага беларуса яны сталі сімвалам незалежнасці, пераемнасці традыцый і гістарычнай памяці народа. Яны адлюстроўваюць нацыянальную ідэю, слаўнае мінулае і падкрэсліваюць самаідэнтычнасць. Сёння ў Дзень Дзяржаўных сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь на галоўнай плошчы Воранава ўшанавалі сімвалы краіны. У адзіным парыве кіраўніцтва раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў выказалі павагу да галоўных сімвалаў краіны. Ва ўнісон забіліся сэрцы варанаўчан, калі ўдзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў “Патрыёт” і “Страла” Воранаўскай школы ўрачыста вынеслі дзяржаўную сімволіку. Пад гукі гімна на флагштоку падняўся сцяг. Права падняць яго атрымаў воранаўскі дзесяцікласнік, пераможца раённага этапу конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” Глеб Юранец. — Гэтае свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні…








